Дваццаць
год мінула са дня трагічнай падзеі, якая адбылася трынаццатага студзеня тысяча
дзевяцьcот дзевяноста першага года на тэрыторыі Літвы. У гэты дзень усе
людзі змагаліся за незалежнасць сваёй
краіны. Літоўскі народ выразіў сваё жаданне быць вольным – выйсці са складу
Савецкага Саюза. Перамагчы было вельмі цяжка. Для Літвы гэты час быў самым
цяжкім і страшным. Але літоўцы аб’яднаўся і разам
змаглі перамагчы. Гэта даказвае тое, што нават і маленькая краіна мае права і можа
самастойна атрымаць свабоду.
Наша школа ўдзельнічала ў акцыі, прысвечанай 13 студзеня. Дзеці і
настаўнікі спяшаліся ў школу раніцай, каб запаліць свечкі а 8-ай гадзіне. Затым
мы пайшлі ў канферэнцзал і там глядзелі па тэлэбачынню праграмму пра сумныя
падзеі, што адбыліся 20 год назад. Пасля, праз некаторы час, амаль уся школа
сабралася ў актавай зале. Вучні 9 і 12 класаў падрыхтавалі прадстаўленне пра
гэта дзяржаўнае свята і змястоўна расказалі пра падзеі 13 студзеня 1991 года.
Грэта Вінцукявічуце, Віялета
Мураўская, 9 клас
13 студзеняўЛітвеадзначаеццадзеньтых,
хтоабараняеіабараняўнашуюсвабоду.
Кожны
год у нашай школе таксама адзначаецца гэты дзень. З самай раніцы мы запальваем
свечкі ў памяць аб тых, хто загінуў у гэты дзень. Далей усё працягваецца ў
залі. Пачынаецца ўрачыстасць з хвіліны маўчання. Пасля выступае наша дырэктар з
вельмі прыгожымі з аднаго боку славамі, а з другога вельмі кранальнымі, пасля
якіх сама, невытрымаўшы, заплакала... Прагучалі
вершы, песні ў памяць аб героях. Зачыталіся імёны тых, хто загінуў у той далёкі
студзеньскі дзень 1991 года. Яны адалі жыццё за нашу будучыню, таму яны вечна
будуць жыць у сэрцах народа, дзеля якога адалі сваё жыццё.
Віленская школа імя Францыска Скарыны
Код установы: 191722390
вул. Сеціна 21, LT- 04316 Вільнюс, тэл./факс: +370 (5) 2459127
rastine@skorina.vilnius.lm.lt
Схема праезду