Конкурс выразнага чытання, які аб’яднаў вучняў 1-12 класаў, адбыўся 28 студзеня, у школе імя Ф.Скарыны. Мы мелі
магчымасць пачуць мілагучныя словы роднай мовы з вуснаў выступаючых. Гучалі вершы Л.Геніюш,
М.Багдановіча, Я.Коласа, У.Караткевіча,А.Бачылы, П.Панчанкі... Кожны
ўдзельнік голасам і жэстамі стараўся
перадаць свае і аўтарскія пачуцці, заваяваць прызавое месца. Цяжка было членам
журы выявіць пераможцаў. Чытальнікаў падзялілі на тры групы: 1-5, 6-9 і 11-12
класы. Вось яны, пераможцы: 1 – месца – Ганна Лохач (5 клас), Ангеліна Ясінская
(9 клас), Алена Дашкевіч (12 клас); 2 – месца – Ксенія Мілаш (4 клас), Грэта
Вінцукявічуце (8 клас), Віталія Вількеліце(12 клас); 3 – месца – Ігар жаўнерчык
(2 клас),Лаўра Базюк (7 клас), Анастасія Хадункіна (11 клас).
Віленская школа імя Францыска Скарыны
Код установы: 191722390
вул. Сеціна 21, LT- 04316 Вільнюс, тэл./факс: +370 (5) 2459127
rastine@skorina.vilnius.lm.lt
Схема праезду